PONARS Eurasia
  • About
    • Contact
    • Membership
      • All Members
      • Core Members
      • Collegium Members
      • Associate Members
      • About Membership
    • Ukraine Experts
    • Executive Committee
  • Policy Memos
    • List of Policy Memos
    • Submissions
  • Podcasts
  • Online Academy
  • Events
    • Past Events
  • Recommended
  • Task Forces
    • Amplifying Voices of Europe, the Caucasus, and Central Asia (AVECCA)
    • Russia in a Changing Climate
    • Ukraine
  • Ukraine Experts
Contacts

Address
1957 E St NW,
Washington, DC 20052

adminponars@gwu.edu
202.994.5915

NEWSLETTER
Facebook
Twitter
YouTube
Podcast
PONARS Eurasia
PONARS Eurasia
  • About
    • Contact
    • Membership
      • All Members
      • Core Members
      • Collegium Members
      • Associate Members
      • About Membership
    • Ukraine Experts
    • Executive Committee
  • Policy Memos
    • List of Policy Memos
    • Submissions
  • Podcasts
  • Online Academy
  • Events
    • Past Events
  • Recommended
  • Task Forces
    • Amplifying Voices of Europe, the Caucasus, and Central Asia (AVECCA)
    • Russia in a Changing Climate
    • Ukraine
  • Ukraine Experts
DIGITAL RESOURCES
digital resources

Bookstore 📚

Knowledge Hub

Course Syllabi

Point & Counterpoint

Policy Perspectives

RECOMMENDED
  • Ukraine Task Force: Getting Ukraine Right: From Negotiations Trap to Victory

    View
  • Ensuring Genuine Results? A New Electoral Design in Uzbekistan

    View
  • Ukraine, Taiwan, and Macron’s “Strategic Autonomy”

    View
  • After Violence: Russia’s Beslan School Massacre and the Peace that Followed

    View
  • Ukraine’s Unnamed War: Before the Russian Invasion of 2022

    View
RSS PONARS Eurasia Podcast
  • The Putin-Xi Summit: What's New In Their Joint Communique ? February 23, 2022
    In this week’s PONARS Eurasia Podcast, Maria Lipman speaks with Russian China experts Vita Spivak and Alexander Gabuev about the February meeting between Vladimir Putin and Xi Jinping, and what it may tell us about where the Russian-Chinese relationship is headed.
  • Exploring the Russian Courts' Ruling to Liquidate the Memorial Society January 28, 2022
    In this week’s PONARS Eurasia Podcast, Maria Lipman chats with scholars Kelly Smith and Benjamin Nathans about the history, achievements, and impending shutdown of the Memorial Society, Russia's oldest and most venerable civic organization, and what its imminent liquidation portends for the Russian civil society.
  • Russia's 2021 census and the Kremlin's nationalities policy [Lipman Series 2021] December 9, 2021
    In this week’s PONARS Eurasia Podcast, Maria Lipman chats with social scientist Andrey Shcherbak about the quality of the data collected in the recent population census and the goals of Vladimir Putin's government's nationalities policy
  • Active citizens of any kind are under threat [Lipman Series 2021] November 5, 2021
    In this week’s PONARS Eurasia Podcast, Maria Lipman chats with Alexander Verkhovsky about the Kremlin's ever expanding toolkit against political and civic activists, journalists, and other dissidents.
  • Russia's Legislative Elections followup [Lipman Series 2021] October 4, 2021
    In this week’s PONARS Eurasia Podcast, Maria Lipman chats with Tanya Lokot and Nikolay Petrov about the results of Russia’s legislative elections and about what comes next.
  • Why Is the Kremlin Nervous? [Lipman Series 2021] September 14, 2021
    In this week’s PONARS Eurasia Podcast, Maria Lipman chats with Ben Noble and Nikolay Petrov about Russia’s September 17-19 legislative elections, repressive measures against electoral challengers, and whether to expect anything other than preordained results.
  • Vaccine Hesitancy in Russia, France, and the United States [Lipman Series 2021] August 31, 2021
    In this week's PONARS Eurasia Podcast episode, Maria Lipman chats with Denis Volkov, Naira Davlashyan, and Peter Slevin about why COVID-19 vaccination rates are still so low across the globe, comparing vaccine hesitant constituencies across Russia, France, and the United States.  
  • Is Russia Becoming More Soviet? [Lipman Series 2021] July 26, 2021
      In a new PONARS Eurasia Podcast episode, Maria Lipman chats with Maxim Trudolyubov about the current tightening of the Russian political sphere, asking whether or not it’s helpful to draw comparisons to the late Soviet period.
  • The Evolution of Russia's Political Regime [Lipman Series 2021] June 21, 2021
    In this week's episode of the PONARS Eurasia Podcast, Maria Lipman chats with Grigory Golosov and Henry Hale about the evolution of Russia's political regime, and what to expect in the lead-up to September's Duma elections.
  • Volodymyr Zelensky: Year Two [Lipman Series 2021] May 24, 2021
    In this week's episode of the PONARS Eurasia Podcast, Maria Lipman chats with Sergiy Kudelia and Georgiy Kasianov about Ukrainian President Zelensky's second year in office, and how he has handled the political turbulence of the past year.
  • Commentary | Комментарии

Час палітыкі „газ наўзамен на пацалункі“ скончыўся

  • January 5, 2017
  • Arkady Moshes

Чаму сёлета гэтак шмат праблемаў паўстала ў адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй — нафта, газ, харчаваньне, умовы гандлю, мяжа? У чым мэта ваенна-стратэгічнага ціску Масквы на Менск? Як будуць разьвівацца беларуска-расейскія стасункі ў 2017 годзе? Гэтыя пытаньні ў перадачы «Вынікі году. Экспэртыза Свабоды» абмяркоўваюць дырэктар праграмы ЭЗ і Расеі ў Фінскім Інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас і кіраўнік Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

Дракахруст: Байкот Аляксандрам Лукашэнкам самітаў ЭАЭС і АДКБ 26 сьнежня сталі своеасаблівай кульмінацыяй двухбаковых адносінаў у гэтым годзе. Мінулы раз такі дэмарш быў летам 2009 году, калі Лукашэнка адмовіўся ехаць на саміт АДКБ у разгар малочнага канфлікту з Расеяй. Зараз, здаецца, ў клубок матываў сплялося значна больш чыньнікаў: нафтагазавы канфлікт, які цягнецца з пачатку году, чарговы харчовы канфлікт, пярэчаньні Менску наконт новага мытнага кодэксу Эўразійскага саюзу, нарэшце, інфармацыйная вайна. Дакладней, рэакцыя афіцыйнага Менску на гэтую вайну. Экспэрты прыгадваюць яшчэ і памежныя праблемы, тое, што замежнікаў з Беларусі не пускаюць у Расею па звыклых маршрутах. На ваш погляд, чаму двухбаковыя дачыненьні менавіта сёлета абвастрыліся па такім шырокім шэрагу праблемаў?

СТРАТЭГІЧНЫЯ ПАГРОЗЫ ДЛЯ РАСЕЙСКАГА ЎПЛЫВУ Ў БУДУЧЫНІ

Мошас: Тут можна так ці інакш казаць пра клубок фактараў. І тое, што грошай у рэальнасьці ў Расеі становіцца менш, і менш жаданьня іх траціць на падтрымку чалавека і рэжыму, якія, пэўна, больш не ўспрымаюцца як чалавек і рэжым, якім можна выказваць поўны давер, і неабходнасьць для Расеі падтрымліваць бачнасьць вось гэтых непарушных і блізкіх адносінаў зь Беларусьсю стала меншая. Але галоўнае, што зьмянілася якасна ў 2016 годзе ва ўспрыняцьці сытуацыі Крамлём — гэта зьнешнепалітычныя магчымасьці Захаду. У 2016 годзе Эўропа аказалася ў зьнешнепалітычным крызысе, і ва ўнутраным, але галоўнае — яна вельмі відавочна на ўзроўні дакумэнтаў вызначыла скарачэньне ўзроўню сваіх геапалітычных амбіцыяў у рэгіёне. Так ці інакш, хоць да таго ішло і раней, у нас раней былі дакумэнты і палітыка «Усходняга партнэрства», якая ставіла перад сабой задачу сур’ёзнага перафарматаваньня сваіх адносінаў з гэтым рэгіёнам у цэлым. Сёньня ж Эўропа кажа пра зусім іншыя рэчы, яна зьніжае ўзровень сваіх амбіцый. Галоўным словам у глябальнай стратэгіі Эўрапейскага Зьвязу сёлета стала слова «resilliance», што значыць унутраная здольнасьць да супраціву. Гэта больш не стратэгія ці тактыка геапалітычнай экспансіі. То бок дэманстратыўны ціск на такія краіны як Беларусь, больш не сустрэнецца з жаданьнем Эўропы за гэта змагацца. Да 2010 году ў той момант, калі толькі ўсё гэта запускалася, было выразнае жаданьне ўкласьці пэўныя рэсурсы ў геапалітычнае боўтаньне і дужаньне на постсавецкай прасторы. Сёньня гэтага няма. Таму сёньня можна ціснуць і зь меншай рызыкай нарвацца на нейкі геапалітычны адказ.

Дракахруст: Арсень, чаму такі вялікі вузел атрымаўся? І ці згодны вы з той інтэрпрэтацыяй, якую даў Аркадзь? Вось ужо другі год, а можна і з гэтага году весьці адлік, са скасаваньня санкцыяў, але здаецца, Захад, Эўропа нармалізуюць, паляпшаюць стасункі з Беларусьсю. Тая набывае «другое крыло» ў сваёй зьнешняй палітыцы. Дык можа Эўропа наадварот — умацоўвае свае пазыцыі ў Беларусі, а не расплываецца, як казаў Аркадзь?

Сівіцкі: Так, я з Аркадзем пагаджуся. Больш за тое, я б хацеў дадаць, што гэты клубок супярэчнасьцяў ужо назапашваецца амаль 2 гады, ад пачатку расейска-ўкраінскага канфлікту ў 2014 годзе. Гэтыя супярэчнасьці на адпаведным этапе пераўтварыліся ў паўнавартасную стратэгію ціску на Аляксандра Лукашэнку з боку Крамля. Сёньня можна казаць аб тым, што гэты ціск зьяўляецца комплексным, і гэта ня толькі эканамічны ціск, калі казаць пра нафта-газавы крызыс ці нават транзытны, пра харчовыя санкцыі і г.д. Але і ціск ваенна-палітычны і нават інфармацыйны, калі казаць пра апошнія закіды расейскага боку ў дачыненьні да Беларусі, да зьнешняй палітыкі Беларусі, наогул паводзінаў нашай краіны на міжнароднай арэне. Нягледзячы на тое, што Эўразьвяз замыкаецца ўнутры сябе, на сваіх праблемах, і відавочна, што ён не зьбіраецца інкарпараваць у нейкім выглядзе Беларусь ці нават адрываць яе ад Расеі і замацоўваць яе ў сваёй сфэры ўплыву, тым ня менш, калі зрабіць кантэнт-аналіз таго, што публікуюць у афіцыйных выданьнях, нават расейскімі ваеннымі аналітыкамі ў выданьнях пры Міністэрстве абароны, то прагноз даецца даволі жорстка па Беларусі. Ужо ў пачатку 2016 года ў першым нумары «Иностранного военного обозрения» быў апублікаваны прагноз, згодна зь якім да канца 2016 году Эўразьвяз здолее адарваць Беларусь ад Расеі і замацаваць яе ў заходняй сфэры ўплыву. Тут маем сытуацыю зь нейкай стратэгічнай фобіяй з боку расейскага кіраўніцтва, зьвязанай са стратай Беларусі і ўплыву на Беларусь. Бо нашая нармалізацыя адносінаў з Эўразьвязам і ЗША і вельмі актыўнае ўзаемадзеяньне зараз з Кітаем ствараюць стратэгічныя пагрозы для расейскага ўплыву ў будучыні, у сярэднетэрміновай пэрспэктыве. І хутчэй за ўсё вось гэтым пытаньнем зараз расейскія стратэгі і азадачаныя. Яны вырашаюць, якім чынам не дапусьціць страты ўплыву на Беларусь, і таму так сур’ёзна абвастраюцца нашы стасункі, ідзе жорсткі і комплексны ціск з расейскага боку як на Беларусь так і на яе вышэйшае кіраўніцтва.

«ЛУКАШЭНКА ПРАВАЛІЎ ТЭСТ НА САЮЗЬНІЦТВА»

Дракахруст: У вашых выступах, публікацыях я бачу пэўную супярэчнасьць, прычым якраз у ваенна-стратэгічным вымярэньні, пра якое вы сказалі. Нагадаю, у Беларусі так і не зьявілася расейская авіябаза. Думаю, прынамсі за тыя некалькі дзён, якія засталіся да Новага году яна і не зьявіцца, хоць летась здавалася б ужо вось-вось. Але сёлета ў Клінцах пачала разгортвацца вялікая буйная групоўка расейскіх войскаў, гэта расейская тэрыторыя, але да Гомеля недалёка. Вы, Арсень, сёлета выступілі з шэрагам публікацыяў пра тое, як Расея ўзмацняе ціск на Беларусь, як, паводле вас, узрастае ў тым ліку і ваенная пагроза Беларусі з боку Расеі, вы, здаецца, пісалі, што Беларусь праводзіць палітыку нэўтралітэту дэ-факта. А вы, Аркадзь, выступаючы нядаўна ў Таліне, казалі, што насамрэч Расея ў ваеннай сфэры мае ад Беларусі і ў Беларусі ўсё, што хоча. Што на нэўтралітэт ня надта падобна. Дык узмацняе ціск ці не — нашто ціснуць, калі ўсё і так маеш? Арсень, як вы можаце абгрунтаваць вашую пазыцыю ў гэтай завочнай спрэчцы з Аркадзем?

Сівіцкі: Гэты ціск доўжыцца і сёньня. Нагадаю, што рашэньне аб стварэньні авіябазы на беларускай тэрыторыі было прынятае аднабакова Ўладзімерам Пуціным без адпаведнага ўзгадненьня зь беларускім бокам. Можна іншы прыклад прывесьці — лічбу чатыры тысячы вагонаў, якая ўжо заплянаваная міністэрствам абароны Расеі на 2017 год для паставак на тэрыторыю Беларусі. Тым ня менш, беларускі бок яшчэ нічога не ўзгадняў. І гэта таксама дэманстрацыя даволі жорсткай аднабаковай палітыкі адносна Беларусі, адносна нашага сувэрэнітэту як палітычнага, так і ваеннага. Нагадаю, што акрамя мотастралковай брыгады ў Клінцах такая самая стаіць пад Ельняй, што таксама недалёка ад беларускай мяжы, каля 90 кілямэтраў. І трэба сказаць, што з будучага году гэтая брыгада ператвараецца ў мотастралковую дывізію.

Дракахруст: Ну а чаго яны пераймаюцца? Чаго выдумляюць, што да канца 2016 году Беларусь у НАТА ўступіць? Ёсьць супрацоўніцтва, вельмі шмат вучэньняў увесь час, і авія, і спэцназу. Нядаўна канчаткова ўзгодненае пытаньне па супольнай супрацьпаветранай абароне. Нават камандуючага прызначылі, здаецца, з беларускага боку.

Сівіцкі: Гэта супрацоўніцтва, якое захоўвае фармальны і рэальны ваенны і палітычны сувэрэнітэт для Беларусі. Але трэба ж разумець, што ваенныя людзі распрацоўваюць розныя сцэнары, і гледзячы па тых буйных вучэньнях і праверках баяздольнасьці ўзброеных сілаў, якія Расея праводзіла цягам апошніх двух гадоў, відавочна, што яны рыхтуюцца да буйнамаштабнага канфлікту. І калі разглядаць сытуацыю праз прызму такога гіпатэтычнага канфлікту, то Расея павінная гарантаваць сабе доступ да беларускай тэрыторыі. Гэта зьвязана з пытаньнем Калінінграду. І пакуль Беларусь захоўвае рэальны ваенны і палітычны сувэрэнітэт, а гэта значыць, не дазваляе разьмяшчаць расейскія войскі на сваёй тэрыторыі, для расейцаў гэты доступ не гарантаваны. А з улікам таго, што давер паміж Менскам і Масквой падарваны, то відавочна, чаму яны так нэрвова на ўсё рэагуюць.

Дракахруст: Аркадзь, а як вы на гэта глядзіце? Дык ціснуць ці ня ціснуць? Для чаго, нашто ціснуць, калі, паводле вас, і так усё маюць? Акрамя вось гэтых гіпатэтычных плянаў прарвацца праз Сувалкскі калідор на Калінінград, і нейкіх хімэрычных страхаў, што да канца 2016 году ЭЗ адарве Беларусь ад Расеі?

Мошас: Арсень часткова пачаў адказваць на гэтае пытаньне. Па-першае, на выпадак гіпатэтычнага канфлікту, і ня толькі. Мы ж не павінныя толькі лічыць снарады і штыкі. Ёсьць ваенна-палітычныя рэчы. Расея выбудоўвае ўласны ваенны шчыт у заходнім накірунку, у тым ліку для таго, каб Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка больш ня мог заяўляць, што ў вас на Захадзе ад НАТА больш нічога няма. Дык вось Расея дае яму зразумець, што ў яе на Захадзе цяпер шмат чаго ёсьць і яго паслугі такім чынам патэнцыяльныя губляюць у кошце, і таму аплачвацца яны будуць цяпер ня так шчодра, як гэта было яшчэ нядаўна. Гэта насамрэч ня дробязь. І гэта зьвязана зь іншым, больш агульным меркаваньнем. Гэта не мая фраза, я яе пачуў у дыскусіі ад іншых экспэртаў: Лукашэнка праваліў тэст на саюзьніцтва. І гэта вельмі сурʼёзна. Мы ведаем, што пэрсанальныя адносіны паміж Уладзімерам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам ніколі не былі роўныя і добрыя, але так ці інакш палітычныя і ваенна-палітычныя меркаваньні пераважвалі. Цяпер усё пачало крыху мяняцца, і праваліў ён гэты тэст менавіта ў пытаньні па базе. То бок так, гэта можа здавацца парадаксальным, але насамрэч гэтыя рэчы адна адной не супярэчаць. У практычнай палітыцы і на сёньняшні момант Расея атрымлівае ад Беларусі тое, што ёй патрэбна, але на ўсялякі выпадак яна будуе дадатковыя рэчы. І адмова ад базы ў палітычным пляне была пэўнай поўхай Крамлю. Таму што Крэмль публічна выступіў з заявай пра тое, што даручана ўраду падпісаць пагадненьне пра базу, праходзіць час, нічога не падпісваецца. Крэмль, як вядома, ніколі нікому нічога не забывае. Я думаю, што ён не забывае і ўважліва адзначае ўсе спробы Менску на іншых накірунках дзейнічаць у больш шырокім калідоры, чым Маскве хацелася б.

ШТО БУДЗЕ Ў 2017 ГОДЗЕ?

Дракахруст: Які ваш прагноз разьвіцьця двухбаковых адносінаў: ці будуць разьвязаныя эканамічныя вузлы — нафтагазавы, харчовы, мытны, ці адносіны ў гэтых сфэрах і надалей будуць абвастрацца? Інфармацыйная вайна працягнецца?

Мошас: Я думаю, што да разрыву, да канчатковага разьбіваньня гаршчкоў ня дойдзе. Я ня думаю, што Крэмль пойдзе, як шэраг СМІ пачаў пра гэта пісаць, на апэрацыю па зьмене Лукашэнкі — гэта ўсё ж было б занадта рызыкоўна. Я думаю, што будзе дасягнуты пэўны кампраміс па газу і ня выключана, што па-новаму будзе працаваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва, але гэты кампраміс будзе дасягнуты за кошт большых саступак з боку Менску, чым гэта хацелася б ці нават бачылася Менску ў той момант, калі ён пачынаў, «заварваў» гэты газавы канфлікт. Я думаю, што час палітыкі «газ наўзамен на пацалункі» закончыўся, і сёньня ўся дапамога, якая будзе ісьці з боку Масквы, будзе так ці інакш абумоўлівацца больш сур’ёзным прывязваньнем да сябе Менску і далейшым звужэньнем яго свабоды дзеяньняў як у эканамічнай, так і зьнешнепалітычнай сфэры.

Сівіцкі: Так, я згодзен з Аркадзем, толькі хачу дадаць, што я не так аптымістычна гляджу на тое, як нашы стасункі будуць разьвівацца. Яны будуць пагаршацца, і хутчэй за ўсё гэта прывядзе да нейкага крызысу ў адносінах і гэты крызыс будзе зьвязаны ня толькі з тымі ўльтыматумамі, якія нам зараз выказваюць у Крамлі, а нават з пытаньнем аб транзыце ўлады. Мне здаецца, што пакуль да выхаду з АДКБ і Эўразійскага саюзу ня дойдзе. Хутчэй за ўсё гэтыя ўстановы ператворацца ў тыповыя для постсавецкай прасторы структуры накшталт СНД.

Дракахруст: А што, «звальненьне» Лукашэнкі з пасады гэта больш рэальна?

Сівіцкі: Мне здаецца, што гэтае пытаньне зараз абмяркоўваецца вельмі сур’ёзна крамлёўскімі стратэгамі. Гэта ўжо не першы раз, калі ўзьнікае гэтая праблема ў парадку дня. У 2010 годзе тыя самыя пытаньні разглядаліся, і сцэнар замены Лукашэнкі кімсьці з намэнклятуры нават прапрацоўваўся адпаведнымі фігурамі. Вынік — Лукашэнка пайшоў тады на саступкі, ён прыехаў у Маскву і падпісаў мытны кодэкс. А сёньня пытаньне ня ў тым, што Лукашэнка пайшоў на дэмарш і не паехаў у Санкт-Пецярбург падпісваць кодэкс.Здаецца, было сфармулявана яшчэ некалькі ўльтыматумаў падчас апошняга візыту Лукашэнкі да Пуціна, у тым ліку пра расейскую ваенную прысутнасьць, на што Менск зараз пайсьці не гатовы. І я ня думаю, што наогул Аляксандар Лукашэнка гатовы ісьці па гэтым сцэнары. Пасьля гэтага будзе пастаўленая пад вялікае пытаньне суб’ектнасьць Беларусі, незалежнасьць, бо сёньня гэта аснова, рэальны рэсурс улады Лукашэнкі.

Читать статью | © Радыё Свобода

Related Topics
  • Беларусь
  • Лукашенко
  • Мошес
  • Путин
  • Россия
Previous Article
  • Recommended | Рекомендуем

Элиты: новое вино в новые мехи?

  • January 4, 2017
  • Nikolay Petrov
View
Next Article
  • Commentary | Комментарии

Либерализм и победа на выборах

  • January 5, 2017
  • Konstantin Sonin
View
You May Also Like
View
  • Commentary | Комментарии
  • Recommended | Рекомендуем

Ensuring Genuine Results? A New Electoral Design in Uzbekistan

  • Akrom Avezov
  • May 19, 2023
View
  • Commentary | Комментарии
  • Recommended | Рекомендуем

Ukraine, Taiwan, and Macron’s “Strategic Autonomy”

  • Maurizio Delli Santi
  • April 30, 2023
View
  • Commentary | Комментарии
  • Recommended | Рекомендуем

Russia’s Regional Governors: Backing the War, Upholding the Status Quo

  • Irina Busygina and Mikhail Filippov
  • April 7, 2023
View
  • Commentary | Комментарии
  • Recommended | Рекомендуем

The Desire to Possess: Russia’s War for Territory

  • Irina Busygina
  • February 8, 2023
View
  • Commentary | Комментарии
  • Recommended | Рекомендуем

Kyiv-Washington Relations in Times of Colossal War: The Ultimate Test of a Strategic Partnership

  • Volodymyr Dubovyk
  • January 11, 2023
View
  • Commentary | Комментарии
  • Recommended | Рекомендуем

Prevailing Soviet Legacies

  • Irina Busygina and Mikhail Filippov
  • December 27, 2022
View
  • Commentary | Комментарии
  • Recommended | Рекомендуем

In Russia’s Nuclear Messaging to West and Ukraine, Putin Plays Both Bad and Good Cop

  • Simon Saradzhyan
  • December 23, 2022
View
  • Commentary | Комментарии
  • Recommended | Рекомендуем

Ukraine’s Asymmetric Responses to the Russian Invasion

  • Nurlan Aliyev
  • July 28, 2022

Leave a Reply Cancel reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

PONARS Eurasia
  • About
  • Membership
  • Policy Memos
  • Recommended
  • Events
Powered by narva.io

Permissions & Citation Guidelines

Input your search keywords and press Enter.